Суаўтар Літвіненкі адмяніў прэзентацыю іх кнігі
За некалькі гадзінаў да планаванага пачатку адмененая
прэзентацыя англамоўнай версіі кнігі “ФСБ узрывае Расію” За некалькі гадзінаў да планаванага пачатку адмененая
прэзентацыя англамоўнай версіі кнігі “ФСБ узрывае Расію”, адным з аўтараў якой
з’яўляецца памерлы ў Лондане экс-афіцэр ФСБ Аляксандр Літвіненка.
У Асацыяцыі замежнай прэсы Вялікабрытаніі, дзе мусіла прайсці мерапрыемства, адмену патлумачылі пагрозай для жыцця другога аўтара кнігі — Юрыя Фельшцінскага.
Фельшцінскі ўжо ў другі раз адкладвае візіт у Лондан, спасылаючыся на папярэджанні ФБР пра небяспеку для яго жыцця.
Кніга “ФСБ узрывае Расію” выйшла прыканцы студзеня і распавядае пра выбухі дамоў у Маскве, Валгадонску і Буйнакску. Аўтары указваюць на удзел у арганізацыі злачынстваў існых расійскіх уладаў.