Суд абавязаў брэсцкае МНС аплаціць помнік загінуламу супрацоўніку

Суд Маскоўскага раёна горада Брэста часткова задаволіў пазоў бацькоў загінулага пажарнага Сяргея Якімовіча. Дзяржава заплаціць ім адшкадаванне ў памеры 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў. У кампенсацыі ў памеры дзесяцігадовага ўтрымання суд адмовіў.
Нагадаем, Сяргей Якімовіч атрымаў смяротную траўму у лютым 2008 года пры разборцы аварыйнага гатэля ў цэнтры Брэста. Першапачаткова бацькам збіраліся выплаціць больш за 58 мільёнаў рублёў, але пасля абмежаваліся страхоўкай, кажа юрыст Уладзімір Малей.

Паводле яго словаў, нават на помнік збіралі па 20 тысяч з кожнага супрацоўніка МНС. Маўляў, грошай няма. Між тым кантракт з іранскай фірмай на разборку трох паверхаў гасцініцы склаў 276 мільёнаў рублёў. Бацькі Якімовіча адмовіліся браць грошы, сабраныя з выратавальнікаў. Суд абавязаў Брэсцкае ўпраўленне МНС аплаціць помнік.