Суд адмяніў чарговы штраф за таніроўку аўташкла
Чарговы наведвальнік народнага прававога парталу stop-gai.by Канстанцін Глушакоў дамогся праўды ў барацьбе з інспектарамі ДАІ. Яшчэ ў студзені гэтага года яго пакаралі за таніроўку аўташкла на 35 тысяч рублёў.
Прытым інспектар ДАІ вымераў ступень святлопрапускання аўташкла “на вока”. Згодна з дзяржаўнымі законамі, інспектар быў абавязаны дзейнічаць з дапамогай спецыяльнай тэхнікі.
Суд Маскоўскага раёна Мінска адмяніў пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні, але накіраваў справу на новы разгляд.
У інтэрв’ю Еўрарадыё Канстанцін Глушакоў патлумачыў карэспандэнту, што галоўная функцыя сайту stop-gai.by – прававая, а не скандальная.
Канстанцін Глушакоў: “Мы патрабуем ад інспектараў ДАІ толькі выканання законаў. Як я магу паважаць інспектара, які сам не трымаецца законнасці? А то атрымліваецца, што на адно маё недаказанае парушэнне, ён парушае 10 пунктаў працэсуальна-выканаўчага кодэксу. Карысць ад нашага сайту ў тым, што павышаецца ўзровень граматнасці і кіроўцаў, і інспектараў”.
Неўзабаве на Еўрарадыё чытайце пра тое, як інспектары ДАІ ўстроілі Канстанціну Глушакову засаду каля суда.