Суд аштрафаваў Леаніда Акаловіча за асвячэнне крыжа

На 1 мільён 50 тысяч рублёў аштрафаваў праваслаўнага святара Леаніда Акаловіча Старадарожскі суд. Ён быў пакараны за арганізацыю "несанкцыянаванай акцыі" 19 красавіка ў вёсцы Дражна і асвячэнні крыжа, усталяванага ў памяць 25 мірных жыхароў, забітых у 1943 годзе савецкімі партызанамі.
Нагадаем, Акаловіч быў затрыманы раніцай у аўторак у Мінску. Яго прымусова прывезлі ў Старыя Дарогі. Сваю віну Леанід Акаловіч адмаўляў, бо "не зрабіў нічога супрацьзаконнага, а толькі выканаў сваю місію святара", паведамляе БелаПАН.

Раней Старадарожскі суд таксама за арганізацыю акцыі караў 15 суткамі адміністрацыйнага арышту палітыка Вячаслава Сіўчыка і журналіста, аўтара кнігі "Кроў і попел Дражна" Віктара Хурсіка.