Суд Бэверлі-Хілз выдаў ордэр на арышт Ліндсэй Лохан
У суботу вярхоўны суд Бэверлі-Хілз у штаце Каліфорнія выдаў ордэр на
арышт 22-гадовай акторкі Ліндсэй Лохан, перадае агенцтва Associated
Press. У паліцыі горада выказалі здагадку, што ордэр быў выдадзены ў сувязі з затрыманнем Лохан у 2007 годзе за кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янення. Тады дзяўчына ўрэзалася на сваім "Мэрсэдэсе" у дрэва і была прысуджаная да трох гадоў умоўна.
Слуханні па справе Лохан прызначаныя на панядзелак. Каб пазбегнуць арышту, акторка можа заплаціць заклад у суме 50 тысяч долараў, удакладняе агенцтва, аднак ні ў яе адвакатаў, ні ў прэс-сакратара каментароў атрымаць пакуль не атрымалася.
Як нагадвае АР, у жніўні 2007 года Лохан прызнала сябе вінаватай у неасцярожным кіраванні, кіраванні транспартным сродкам у стане ап'янення і ва ўжыванні наркотыкаў. Яна правяла 84 хвіліны ў турме, а затым павінна была выконваць грамадскія працы і прайсці лячэнне ад наркатычнай залежнасці. Тады ў заяве з нагоды судовага працэсу акторка прызнала, што яе жыццё стала "цалкам некіраваным" з-за залежнасці ад алкаголю і наркотыкаў.
Фота: www.desktopwallpapers.org.ua