Суд дазволіў дзядзьку Барака Абамы застацца ў ЗША

Іміграцыйны суд Бостана пастанавіў, што сваяк кіраўніка дзяржавы можа застацца ў краіне бо заканадаўства дазваляе атрымаць від на жыхарства грамадзянам, што прыбылі ў ЗША да 1972 года і ўвесь час пражываюць у краіне.



На паседжанні суда Аньянга Абама паведаміў, што пражывае ў Злучаных Штатах на працягу 50 гадоў, спраўна плаціць падаткі і не мае праблем з заканадаўствам, за выключэннем аднаго арышту. У 2011 годзе яго затрымалі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым выглядзе, паведамляе РБК са спасылкай на Boston Globe.



Абама з'яўляецца ўрадэжнцам Кеніі, у Злучаных Штатах пражывае з 1960-х гадоў. У 1992-м суд вырашыў дэпартаваць яго з ЗША.



Фота — Reuters