Суд мінімальна аштрафаваў усіх удзельнікаў Славянскага гей-прайду

Як паведамляе GayRussia.Ru, усе сем затрыманых удзельнікаў Славянскага гей-прайду вызваленыя з-пад арышту ў будынку суду Першамайскага раёна Мінску. Суд прызнаў іх вінаватымі ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Усе ўдзельнікі гей-прайду атрымалі мінімальныя штрафы - па 17,5 тысяч рублёў.

Нагадаем, што гей-парад меўся адбыцца ў Мінску 15 траўня. Аднак акцыя была жорстка разагнаная амонаўцамі.