Суд над Змітром Дашкевічам перанесены на 9 лістапада

Закрытае судовае пасяджэнне над Змітром Дашкевічам, які знаходзіцца ў шклоўскай калоніі, перанесена на 9 лістапада. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адвакат палітвязня Аляксандр Галіеў.

“Разгляд справы працягнецца 9 лістапада а 10-й гадзіне. Суд перанеслі па прычыне таго, што не прайшло пяць дзён з дня атрымання пастановы аб прызначэнні судовага разбіральніцтва. Мы бачыліся са Змітром. Адчувае ён сябе нармальна”.