Суд не задаволіў касацыйную скаргу на прысуд маладафронтаўцу Дубскаму
Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу на прысуд маладафронтаўцу Арцёму Дубскаму. Цяпер яна будзе накіраваная ў Вярхоўны суд.
Нагадаем, Дубскі ў ліпені быў асуджаны на год пазбаўлення волі з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
БелаПАН паведамляе, што ў чацвер на разгляд скаргі ў Магілёў прыязджалі больш за 20 сябраў "Маладога фронту" з Мінску і рэгіёнаў краіны. Аднак самога Дубскага ў суд не прывозілі.