Суд пакінуў Насту Палажанку за кратамі
Разгляд скаргі адваката маладафронтаўкі Насты Палажанкі на меру стрымання адбыўся сёння ў Цэнтральным раённым судзе сталіцы. Як паведамляе Радыё Свабода, суд пакінуў скаргу без задавальнення, палічыўшы, што дзяўчыну і надалей трэба ўтрымліваць у СІЗА КДБ. Бацька Насты Уладзімір Палажанка паведаміў, што сёння, магчыма, адбудуцца следчыя дзеянні з удзелам дачкі, і адвакат зможа яе пабачыць.