Суд скасаваў справу апазіцыянера Хамайды
Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова апраўдала апазіцыянера, якога 3-га студзеня міліцыянты затрымалі ў цэнтры Віцебска з бела-чырвона-белым сцягам. Хоць супрацоўнікі міліцыі настойвалі, нібыта апазіцыянер праводзіў 3-га студзеня несанкцыянаваны пікет, суддзя пастанавіла скасаваць судовую справу праз адсутнасць складу правапарушэння.
Паводле Барыса Хамайды, гэтае судовае рашэнне ён успрымае як дазвол і надалей выходзіць з бела-чырвона-белым сцягам да так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу. У дзень, калі яго затрымалі, апазыцыянер якраз абвясціў бестэрміновую акцыю "2011 год — год нацыянальнага сцяга", прысвечаную 20-годдзю беларускай незалежнасці, паведамляе Радыё Свабода.