Суддзя, што асудзіла Парфянкова — выпускніца Коласаўскага ліцэю

Пасля публікацыі фота суддзі беларускія блогеры апазналі ў Вользе Комар сваю былую аднакурсніцу па знакамітым Коласаўскім ліцэі (Яе дзявочае прозвішча Канойка). Вольга была адной з тых, хто атрымаў элітарную беларускамоўную адукацыю ў апальнай адукацыйнай установе, зачыненай у 2003 годзе, паведамляе “Наша ніва”.

Блогеры абмяркоўвалі прычыну такой ашаламляльнай перамены ў светаўспрыманні суддзі і нечакана сама Вольга ўзяла ўдзел у дыскусіі ў Фэйсбуку. Яна, у прыватнасці, іранічна выказалася наконт Васіля Парфянкова:

“Герой Беларусі — чалавек, які неаднаразова судзімы за дробныя крадзяжы, а таксама знішчэнне маёмасці асабліва небяспечным спосабам, шляхам падпалу, які адбывае ўжо пакаранне ў месцах пазбаўлення волі…”