Супраць дэпутата Мінгарсавета распачалі крымінальную справу
Пракуратура Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні да адной з ключавых фігур у сталічнай уладзе.
Пад крымінальны пераслед патрапіў намеснік старшыні камісіі па спажывецкім рынку і прадпрымальніцтве Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктар прадпрыемства “Прагрэс” Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Юрый Мікіцкі, піша “Штодзённік”.
Па звестках выдання, яго вінавацяць у службовай падробцы, зробленай з мэтай сказіць звесткі дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. Юрыю Мікіцкаму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Гэта абвінавачанне звязана з дзейнасцю дэпутата на пасадзе дырэктара прадпрыемства “Прагрэс”.
Паводле аператыўных звестак, Мікіцкі ў лютым 2009 года ўнёс загадзя ілжывыя звесткі ў дакументы аб вырабе прэса коштам амаль 76 мільёнаў рублёў.