Супраць Франка Вячоркі распачатая адміністрацыйная справа

Супраць актывіста партыі БНФ Франка Вячоркі распачатая справа аб адміністрацыйнай адказнасці. Сайт Партыі БНФ паведамляе, што 9 ліпеня Вячорка быў выкліканы ў аддзел гарадской гаспадаркі адміністрацыі Савецкага раёна Мінску, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйнай адказнасці.

Як сказана ў пратаколе, “Вячорка падчас знаходжання ў Гродне 9 чэрвеня гэтага года каля 12 гадзін раніцы на вуліцы Савецкай, наклейваў налепкі ў непрадугледжаных для гэтага месцах”.

Актывіст Партыі БНФ абвінавачваецца ў парушэнні правілаў падтрымання парадку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. У адпаведнасці з артыкулам 21.14 КаАП, за гэта прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць.