Супраць кіраўніцтва Prada могуць завесці справу на 420 млн еўра

Міучы Прада і яго жонку Патрыцыё Бертэлі падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Самі яны ад каментароў адмаўляюцца.



Як паведамляе Reuters са спасылкай на італьянскую прэсу, кіраўнікі Prada, нібыта, заплацілі падаткавікам 420 мільёнаў еўра, каб вырашыць гэтую сітуацыю. Аднак следства не спыненае.



Нагадаем, што летась былі асуджаныя на турэмнае зняволенне ўладальнікі італьянскага дома моды Dolce & Gabbana. Яны не заплацілі падаткаў на 1 мільярд еўра.