Супраць мінскіх падаткавікоў распачата крымінальная справа
Адразу сем супрацоўнікаў Інспекцыі па падатках і зборах Маскоўскага раёна Мінска апынуліся пад крымінальным пераследам. Як падазраюць аператыўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама, здзяйсняючы рэйдавыя праверкі, падаткавікі злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі, складаючы фіктыўныя акты.
Справа ў дачыненні да іх была распачата яшчэ 4 ліпеня.
Галоўным падазраваным па справе праходзіць начальнік аддзела аператыўна-рэйдавых праверак. Разам з ім ідзе яго намеснік, затым — галоўны дзяржаўны падатковы інспектар раёна, за ім — старэйшы і тры простых інспектары.
Пры гэтым, калі трох шэраговых інспектараў аператыўнікі яшчэ паспелі затрымаць, то чатырох самых галоўных фігурантаў справы давялося аб'яўляць у вышук.
Апроч злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, падаткавікам можа быць прад’яўлена абвінавачанне ў атрыманні хабару. Такім чынам прадпрымальнікі адкупаліся ад адказнасці за выяўленыя парушэнні.
“Ежедневник”