Супраць Юрыя Лявонава спынілі крымінальную справу
Юры Лявонаў атрымаў пастанову аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы. Ваўкавыскага прадпрымальніка вінавацілі ў падпале дамоў супрацоўнікаў дзяржструктур.
У пастанове таксама паведамляецца, што ў дачыненні да яго распачата новая крымінальная справа — нібыта за тое, што не данёс у міліцыю аб будучых злачынствах.
Але паколькі дадзенае “злачынства” Лявонава не з'яўляецца грамадска небяспечным, то справа за заканчэннем тэрміна даўнасці таксама спынена, інфармуе “Хартыя ‘97”.
Тым часам у турме працягваюць заставацца Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка. Нагадаем, усе трое прадпрымальнікаў былі затрыманыя 8 лютага ў Ваўкавыску.
Іх абвінавацілі ў падпале дамоў. У чэрвені супраць Аўтуховіча распачалі яшчэ адну справу — за падрыхтоўку да тэракту.