Супрацоўнік "Гомсельмаш" скраў два камбайны

 Асуджаны за махлярства былы намеснік дырэктара дэпартамента рэгіянальных продажаў РУП "Гомсельмаш". Ён прадаў Расію, у Ніжні Ноўгарад два камбайны, якія меў на адказным захоўванні. Ад продажу тэхнікі ён атрымаў больш за 655 мільёнаў беларускіх рублёў. Махляр пакараны пазбаўленнем волі на тры гады. Яго змесцяць у калонію ўзмоцненага рэжыму, паведамляе “Гомельская праўда”.