Супрацоўнікамі КДБ затрыманы Алесь Міхалевіч

Cупрацоўнікі КДБ уварваліся ў кватэру Алеся Міхалевіча ў Мінску на вуліцы Кісялёва. Яны выбілі дзверы кватэры. Міхалевіча звезлі ў невядомым кірунку. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў сябра штабу Міхалевіча Алесь Лукашэвіч. Паводле яго слоў, аперацыяй па захопе Міхалевіча кіраваў падпалкоўнік КДБ.