Супрацоўнікі КДБ хочуць правесці ператрус у бацькі кандыдата ў дэпутаты
Удзень 16 красавіка дахаты да бацькі кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Віктара Зарэмбюка ў той час не было дома. Не атрымалася супрацоўнікам дзяржбяспекі дамовіцца на сустрэчу з бацькам кандыдата і праз тэлефон. Віктар Зарэмбюк быў заняты і таму не захацеў сустракацца з супрацоўнікамі КДБ.
Праз пэўны час кадэбісты зноў затэлефанавалі старэйшаму Зарэмбюку і паведамілі, што збіраюцца правесці ператрус у яго доме. У гэтыя хвіліны супрацоўнікі КДБ знаходзяцца каля дома Віктара Зарэмбюка і чакаюць пакуль нехта з'явіцца і зможа адкрыць ім дзверы.
Жонку Алеся Зарэмбюка Таццяну, якая працуе ў Ваўкавыскай лякарні, тэрмінова выклікалі да галоўнага лекара. Там яе чакалі 2 чалавекі, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ. Яны не сказалі, па якой справе хочуць з ёй размаўляць і нават не паказалі сваіх пасведчанняў.