Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі ў Баразенкі транспарант "Дзе мама Колі?"
У кватэры журналіста незалежнага тэлеканала "Белсат" Алеся Баразенкі прайшоў ператрус.
Як паведаміў прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук, супрацоўнікі КДБ з’явіліся да Баразенкі, а 6-й раніцы. Вобшук ішоў да 7.30. Быў канфіскаваны асабісты нотбук журналіста, а таксама транспарант "Дзе мама Колі?". Момант вымання транспаранта кадэбісты знялі на відэа, паведамляе "Наша Ніва".
Баразенку забралі на допыт. Дамоў ён з яго не прыехаў. Даслаў смс-паведамленне: "Мяне бяруць, патрэбны адвакат". Міхась Янчук мяркуе, што журналіста маглі затрымаць у якасці падазраванага па справе аб масавых беспарадках 19 снежня.