Супрацоўнікі КДБ прыйшлі да адваката Алеся Міхалевіча
Іх цікавіць не юрыдычная кансультацыя. Прад’явіўшы ордэр, яны пачалі канфіскоўваць дакументы, датычныя ягонай адвакацкай практыкі.
Алег Агееў абараняе кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча ад моманту яго затрымання, з'яўляецца сябрам Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, працуе ў кансультацыі Ленінскага раёна сталіцы.
На працоўнае месца Агеева і прыйшлі сёння зранку супрацоўнікі КДБ, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".