Сурвіла, Пазьняк, Шушкевіч і Казулін супраць паездкі Лукашэнкі ў Прагу
Не запрашаць Аляксандра Лукашэнку на саміт Еўрасаюза ў Прагу заклікаюць старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, палітыкі Зянон Пазьняк, Станіслаў Шушкевіч і Аляксандр Казулін. Яны выступілі з сумесным зваротам да ЕС і еўрапейскіх палітыкаў. Запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі на саміт аўтары звароту называюць "знакавым дзеяннем, якое, фактычна, легітымізуе дыктатуру, скасуе незаконнасць яе ўлады і прынятых антыпраўных рашэнняў". Сурвіла, Пазьняк, Шушкевіч і Казулін перакананыя, што вынікам такога кроку з боку ЕС "стане ўзмацненне рэпрэсіяў і этнацыду беларусаў, ціску на народ, пераследу па палітычных прычынах за іншадумства", паведамляе Радыё Свабода.