Сур’ёзны крызіс назравае ў стасунках Расіі і Еўропы

Ён можа ўзнікнуць у тым выпадку, калі Масква не ратыфікуе 14-ы пратакол Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв’ю радыё “Эхо Москвы” заявіў старшыня еўрапейскага суда па правах чалавека ў Страсбургу Жан Поль Коста.

Як ён адзначыў – у часе яго візіту ў Маскву яму так і не ўдалося пераканаць расійскіх калег у неабходнасці ратыфікацыі пратакола.