Сусветная выстава ЭКСПО адкрылася ў Шанхаі

У Шанхаі адкрылася Сусветная выстава ЭКСПО, якая праходзіць пад лозунгам "Лепшы горад - лепшае жыццё". У ёй бяруць удзел 246 краінаў і міжнародных арганізацый, у тым ліку і Беларусь. Выстава будзе праходзіць да 31 кастрычніка, паведамляе "Газета.Ру". Муніцыпальныя ўлады абвясцілі выходнымі дні з пятніцы па аўторак. Вакол павільёнаў выставы і ў іншых раёнах горада ў вялікай колькасці размешчаныя сілы паліцыі на выпадак магчымых тэрарыстычных акцый.