Суздальцаў: Лукашэнка павіншаваў Пуціна дэманстрацыйна

Кіраўнік Беларусі павіншаваў расійскага прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Як адзначыў у каментары Еўрарадыё расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў, гэты ўчынак не сведчыць пра пацяпленне ў адносінах паміж Мінскам і Масквой. Суздальцаў: "Дэманстрацыя! Аляксандр Лукашэнка вельмі верыць тым крыніцам, якія пішуць яму з Масквы. А з Масквы яму пішуць, што ёсць канфлікт паміж Пуціным і Мядзведзевым. Яму здаецца, што ён можа пасварыць двух лідараў краіны. І на гэтым выйграць сваю хітрую гульню, для таго, каб застацца ва ўладзе".

Нагадаем, што Лукашэнка не павіншаваў з днём нараджэння расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Хаця постфактум афіцыйныя СМІ паведамлялі пра няўнасць такога віншавання.