Суздальцаў: Лукашэнка вычарпаў адведзены яму час
Інтэрв'ю беларускага кіраўніка агенцтву Reuters сведчыць пра яго боязь за свой палітычны лёс. Такую думку выказаў у каментары Еўрарадыё расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў.
Суздальцаў: "Ён капрызіць. Такія капрызы характэрныя для позніх аўтарытарных рэжымаў. Трэба ўлічваць, што такога кшталту рэжымы заўжды функцыянуюць даволі непрацяглы час. У прынцыпе, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка вычарпаў адведзены яму (як народнаабранаму прэзідэнту ў 1994 годзе) час, калі з ім маглі б дамаўляцца, калі яго слова мела нейкую вагу..."
Па словах Суздальцава, структура беларускай эканомікі захавалася з савецкага часу, краіна змянілася мала. У той жа час неабходна забяспечваць працай прадпрыемствы, пастаўляць рэсурсы. "Для гэтага трэба адкрытасць свету, а свет расчараваны ў Лукашэнку. Ён не хоча гэтага прызнаць, бо гэта азначае адмову ад улады", - адзначае аналітык.
Таму, на думку палітолага, і пачынаюць гучаць абвінавачанні на адрас і Захаду, і Масквы.
Суздальцаў: "Атрымліваецца, што ўсе суседзі вакол Беларусі штосьці не зрабілі, штосьці не выканалі ў дачыненні да Мінску. Гэта натуральная рэакцыя на правальную палітыку. Бо калі палітыка выйгрышная і прадуманая, то яна якраз стымулюе выкананне абяцанняў у адносінах да краіны".