"Свабодны тэатр" паехаў на гастролі ў ЗША
На гастролі ў ЗША паехаў беларускі "Свабодны тэатр". Паводле слоў яго мастацкага кіраўніка Мікалая Халезіна, яны працягнуцца каля трох тыдняў. За гэты час паказы пройдуць у некалькіх амерыканскіх гарадах. Як паведамляе БелаПАН, у Вашынгтоне "Свабодны тэатр" пакажа спектаклі "Пакаленне Jeans" і "Спасцігаючы каханне". Яны будуць прысвечаныя 10-годдзю з часу знікнення апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. У сталіцы ЗША для ўдзельнікаў "Свабоднага тэатру" рыхтуецца прыём, на які запрошаныя палітыкі, прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта і Кангрэса ЗША.