Сванідзэ лічыць, што Лукашэнка абразіў расійскае кіраўніцтва

Вядомы расійскі журналіст Мікалай Сванідзэ лічыць інтэрв'ю Саакашвілі беларускаму тэлеканалу свядомым крокам Лукашэнкі на абразу расійскага кіраўніцтва, паведамляе “Белорусский партизан”.

Сванідзэ адзначыў, што без санкцыі Лукашэнкі інтэрв'ю з Саакашвілі не магло выйсці. Журналіст кажа, што Лукашэнка ведаў, што зараз адносінамі паміж Саакашвілі і вышэйшым кіраўніцтвам Расіі вельмі дрэнныя. Інтэрв'ю грузінскага прэзідэнта перад беларусамі Сванідзэ назваў фігай, якую Лукашэнка паказаў Расіі і расійскаму кіраўніцтву.