Сваякі загінулых палякаў пераначавалі ў Віцебску
Першы самалёт, які лятаў уначы з Польшчы ў Віцебск, вярнуўся назад пусты. Пра гэта паведамляе gazeta.pl са спасылкай на польскую авіякампанію LOT Яцэка Бальцара. Нагадаем, сваякі палякаў, загінулых у авіякатастрофе пад Катынню сёлета ў красавіку, вярталіся са Смаленшчыны праз Віцебск. Самалёт, на якім яны меліся вяртацца ў нядзелю ўвечары, не змог узляцець з віцебскага аэрадрома. Сярод яго пасажыраў мусіла быць жонка польскага прэзідэнта Ганна Камароўска.
Новы самалёт, кажуць польскія крыніцы, вылецеў з Варшавы цалкам спраўны. Аднак па дарозе высветлілася, што ў ім сапсавалася прыстасаванне, якое адкавазе за кліматызацыю ў самалёце. З увагі на выключны статус пасажыраў рэйсу, лётчыкі вырашлі не рызыкаваць. Два дадатковыя самалёты адпраўленыя ў Віцебск зранку. Самі ўдзельнікі жалобнай пілігрымкі пераначавалі ў адным з віцебскіх гатэляў.
Вяртанне самалётаў у Варшаву чакаецца каля 12 гадзінаў дня па беларускім часе.