«Свечка» Sonic Youth выстаўленая на аўкцыён
Карціна вядомага нямецкага мастака Герхарда Рыхтэра, скарыстаная для
вокладкі знакамітага альбома Sonic Youth 1988 года «Daydream Nation»,
выстаўленая на аўкцыён. Таргі па лоце будзе праводзіць аўкцыённы дом Сотбіс 27 лютага ў Лондане. Чакаецца, што кошт фотакарціны «Kerze», створанай Рыхтэрам у 1983 годзе, можа дасягнуць 2,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
«Гэтае ўнікальнае супрацоўніцтва мастака і аднаго з самых выбітных амерыканскіх гуртоў, які захацеў змясціць гэтую працу на вокладцы свайго дыска, - гаворыць прадстаўнік Сотбіс Фрэнсіс Аутрэд. - Да таго ж гэтая карціна была вылучаная з цэлай серыі падобных Daydream Nation прац Рыхтэра, што робіць яе яшчэ больш унікальнай».
Кружэлка «Daydream Nation» прызнаная адной з лепшых у кар'еры Sonic Youth. Некаторыя выданні нават назвалі яе лепшым альбомам 80-х і вехавай працай у жанры альтэрнатыўнай музыкі. «Kerze» перакладаецца з нямецкага як «Свечка», на альбоме рокераў таксама маецца трэк з такой назвай.
Фота: www.sensator.ru