Сведка: Пасля выбуху пад'ехаў аўтамабіль з прэзідэнтам

Еўрарадыё звязалася з адным са сведкаў начнога здарэння ў Мінску, калі былі параненыя дзесяткі людзей. Вось што кажа мінчук Віктар:

"Я быў практычна каля сцэны. Вельмі блізка ад мяне штосьці выбухнула, я адчуў халпок у спіну. Сам я не паранены, нічога. Потым было відаць, як выстаўлялі кардон. Ляжаў нейкі мужчына непрытомны, вакол яго міліцыянты хадзілі. Таксама дзяўчына ляжала, яе невядома чаму дзергалі за голыя ногі. Адразу крыві бачна не было, толькі потым, калі адышлі, пабачыў лужыну крыві на траве.  Ні адарваных рук, нічога такога не бачыў. Міліцыянты рабілі ачапленне ўсё шырэйшым, таму больш асабліва нічога не паспеў пабачыць".

ЕРБ: - Гэта праўда, што канцэрт не спынілі?

Віктар: - Не, канцэрт не спынілі. Толькі пад’ехаў аўтамабіль, наколькі я разумею, там быў прэзідэнт. Яго правялі, а канцэрт працягваўся, нават са сцэны нічога не казалі.

- У колькі адбыўся выбух?


- Дзесьці а палове на першую.

- Вы можаце хаця б прыкладна ацаніць, колькі людзей пацярпела?

- Там вакол стаяла вельмі шмат людзей… Шмат ахвяраў я асабіста не бачыў. Аднак
казаць, што іх не было больш, не магу.

- А "хуткія" аператыўна з’явіліся?

- Ну, яны былі першапачаткова на месцы, з пачатку канцэрту. Таму з’явіліся яны вельмі хутка, літаральна праз хвіліну. Дастаткова шмат хуткіх стаяла на месцы, можа штук дзесяць.