Свет развітваецца з Майклам Джэксанам
7 ліпеня ў канцэртнай зале "Стэйпл-сэнтэр" ў Лос-Анжэласе прыхільнікі развітваюцца з Майклам Джэксанам. Квіткі на цырымонію шляхам лёсавання атрымалі 18 тыс. з 1,5 млн. ахвотных. Астатнія могуць назіраць цырымонію па тэлевізіі. Гэтак, трансляцыі на канале Euronews пачынаецца а 20-й па мінскім часе. Між тым, па-ранейшаму ідуць спрэчкі вакол тэстамэнту спевака і прычын яго смерці. У панядзелак Вярхоўны суд штата Каліфорнія адмовіў матцы Майкла Джэксана Кэтрын у праве кіраваць яго маёмасцю і перадаў гэта права адвакату Джону Бранке і прадусару Джону Маклейну. Суддзя абапіраўся на варыянт тэстамэнту Джэксана сямігадовай даўніны. Вядома, што ў Майкла былі складаныя стасункі з сям’ёй. У дзяцінстве ён перажываў гвалт з боку бацькі, паведамляе Euronews.net.