Светлавы меч прызнаны лепшай зброяй

Самай папулярнай зброяй, выкарыстанай у кінафільмах, стаў светлавы меч з кінасерыяла "Зорныя войны". Пра гэта гаворыцца ў апытанні кінагледачоў, які правяла кінастудыя XX Century Fox.

Паводле паведамлення The Times, другое па папулярнасці месца заняў рэвальвер Магнум з патронамі 44-га калібру, які насіў герой Клінта Іствуда ў карціне "Брудны Гары".

На трэцім месцы - пуга Харысана Форда з трылогіі "Індыяна Джонс".

На чацвёртым - самурайскі меч з фільма "Забіць Біла", на пятым - бензапіла ("Тэхаская разня бензапілой").

Шостае месца рэспандэнты аддалі залатому пісталету з серыі Бандзіяны "Чалавек з залатым пісталетам", сёмае - лук і стрэлы Робіна з Локслі, героя Кэвіна Костнэра ў фільме "Робін Гуд: Прынц злодзеяў".

Восьмае месца ў спісе заняў кулямёт з крымінальнай драмы "Твар са шнарам", з якога страляў у фінале карціны персанаж Аль Пачына.

На дзевятым і дзесятым месцах "Зорка смерці" з "Зорных войнаў" і капялюш-кацялок з вострымі бакамі з фільма "Голдфінгер", адпаведна.

Фота: www.programms.ru