Свіслач - адна з самых брудных рэчак Беларусі - Мінпрыроды

Адной з самых брудных рэчак Беларусі з'яўляецца Свіслач. Такую заяву зрабіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Апацкі.
Яго "хвалюе Свіслач у прамысловых раёнах Мінску і ніжэй". Паводле словаў Апацкага, найбольш рэчка забруджваецца Мінскай станцыяй аэрацыі. У той жа час за апошні год сітуацыя з забруджваннем вады палепшылася ў Нёмане, Заходняй Дзвіне, Прыпяці і Дняпры.

Інтэрфакс