Свята Ураза-Байрам адзначаюць мусульмане Беларусі

Свята Ураза-Байрам, які азначае заканчэнне вялікага ісламскага паста Рамазан, адзначаюць мусульмане Беларусі. Сёлета беларускія мусульмане, аб'яднаныя ў грамадскія арганізацыі, вырашылі адзначыць свята разам. Яны збяруцца сёння ўвечары ў Мінску.

Муфтый Ісмаіл Воранаў прачытае святочную малітву, пасля чаго прадстаўнікі нацыянальных аб'яднанняў мусульманскіх народаў Беларусі выступяць з канцэртнай праграмай. Скончыцца вечар традыцыйнай раздачай ласункаў.

"Інтэрфакс-Захад"