Свята-Успенскі сабор у Віцебску адкрываецца для вернікаў

Гэтай падзеі вернікі чакалі цэлых 11 год, перадае сайт “Народныя навіны Віцебска”. Свята-Успенскі сабор — найвялікшы праваслаўны храм на Віцебшчыне. Узвядзенне яго будынка пачалося ў 1745 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Язэпа Фантані.
 
У 30-ыя гады ХХ стагоддзя храм узарвалі. Цяпер яго аднавілі. Гэта дакладная копія разбуранага сабора, які да Кастрычніцкай рэвалюцыі лічыўся адным з найбуйнейшых у Еўропе.

Урачыстае адкрыццё ўсяго храмавага комплексу Свята-Успенскага сабора запланавана на сёлетні ліпень.