Святар чытаў пропаведзь з сякерай у руках

Фінскі святар чытаў пропаведзь з сякерай у руках. На яго паскардзіліся вернікі. Зараз капітул евангелісцка-лютэранскай царквы высвятляе, ці парушыў Марку Суоканауціё рэлігійныя нормы. Сам жа святар тлумачыць свае дзеянні тым, што сякера спатрэбілася яму, каб праілюстраваць легенду пра подзвігі святога Хенрыка.

Згаданы святы ў XII стагоддзі прапаведаваў хрысціянства ў Фінляндыі і быў забіты сялянамі, якія вырашылі яго абрабаваць, адзначае РИА «Новости».