Святар заклікаў маліцца, каб правільна вызначыцца ў час выбараў

Маліцца ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі заклікаў прыхаджан настаяцель праваслаўнай царквы ў Ганцавічах айцец Пётр. Адбылося гэта падчас набажэнства з нагоды таго, што ў  храм прывезлі цудатворныя іконы.  "Маліцеся, і Ўсявышні дапаможа зрабіць вам правільны выбар. Гэта не агітацыя, царква не ўдзельнічае ў палітыцы. Дзякуючы малітвам, мы зможам зрабіць правільны выбар у сваім жыцці", — цытуе словы святара газета "Ганцавіцкі час".