Святкаванне Дня Волі сёлета пройдзе ў два этапы
Распачалася падрыхтоўка да Дня Волі. У Мінску прайшло першае паседжанне арганізацыйнага камітэта па яго святкаванні. Нагадаем, 25 сакавіка ў 1918 годзе ў Мінску была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сёння было прынятае рашэнне, што святкаванне 90-годдзя незалежнасці БНР адбудзецца ў два этапы. На першым этапе будзе зладжаная шырокая дыскусія адносна таго, чым ёсць для Беларусі гэтая дата, як яна адбілася на беларускай гісторыі, палітыцы, культуры, эканоміцы.
Другая частка святкавання – гэта непасрэдна вулічная акцыя 25 сакавіка, якая адбудзецца ў Мінску. Заяўка на яе правядзенне будзе падавацца не ад прыватных асобаў, а ад грамадска-палітычных структур, паведамляе “Наша ніва”.
Нагадаем, аргкамітэт спадзяваўся на падтрымку святкавання з боку ўладаў і падаў ім канкрэтныя прапановы, сярод якіх галоўная - абвясціць 2008 год Годам беларускай дзяржаўнасці.
Вось што кажа ў інтэрв’ю Еўрарадыё старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і сябра аргкамітэта Алена Макоўская:
“Мы адпраўлялі прэм’ер-міністру Беларусі Сідорскаму, старшыні Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Навіцкаму і старшыні Палаты прадстаўнікоў Папову. Атрымліваецца мы атрымалі адказ толькі з Палаты прадстаўнікоў, іншых адказаў пакуль што не было. Рэальныя і канкрэтныя прапановы зробленыя былі і таму, я думаю, унёсак дзяржавы мог бы быць дастаткова значным”.
Аднак з адной з камісій Палаты прадстаўнікоў ужо прыйшоў адмоўны адказ.