Святлана Навумава вярнулася з допыту ў КДБ
Палітолага Святлану Навумаву сёння дапыталі ў КДБ. Выклік на допыт Навумава лічыць “цалкам заканамерным”, бо яна не хавала, што з’яўляецца актывістам кампаніі “Гавары праўду!”
Допыт доўжыўся дзве з паловай гадзіны. Як паведаміла Святлана Андрэеўна навінаваму парталу UDF.BY, пытанні задаваліся агульнага характару. Напрыклад, ці мела кампанія план дзеянняў па звяржэнні ўлады.
Навумава адзначыла карэктнасць следчага, таксама тое, што пакуль праходзіць па справе ў якасці сведкі.