Святлану Калінкіну забралі на допыт у КДБ
Шэф-рэдактара газеты “Народная воля” Святлану Калінкіну забралі на допыт у КДБ.
Гэта адбылося сёння прыкладна а 17.30 ля офісу рэдакцыі, дзе журналістку і “перахапілі”
Допыт Калінкінай правядзе следчы КДБ Фяцісаў, пра гэта сказана ў позве, якую ён уручылі, паведамляе сайт “Народнай волі”.
Гэты следчы ўжо дапытваў у Святлану Калінкіну ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках. Пры гэтым у рэдакцыі адзначаюць, што на плошчы ў той дзень журналісткі не было.