Святлану Калінкіну забралі на допыт у КДБ

Шэф-рэдактара газеты “Народная воля” Святлану Калінкіну забралі на допыт у КДБ. Гэта адбылося сёння прыкладна а 17.30 ля офісу рэдакцыі, дзе журналістку і “перахапілі” Допыт Калінкінай правядзе следчы КДБ Фяцісаў, пра гэта сказана ў позве, якую ён уручылі, паведамляе сайт “Народнай волі”.

Гэты следчы ўжо дапытваў у Святлану Калінкіну ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках. Пры гэтым у рэдакцыі адзначаюць, што на плошчы ў той дзень журналісткі не было.