Святлоадбівальная камізэлька не выратавала раварыстаў

Як паведамляе сайт news-lida.net, уначы на нядзелю 26 ліпеня каля вёскі Масевічы (Ганчарскі сельсавет) загінулі два чалавекі. Жанчына і яе сужыцель цёмначы ехалі на адным ровары па праезнай частцы. Кіроўца аўтамабіля не заўважыў раварыстаў і збіў іх. На жанчыне, дарэчы, была апранутая святлоадбівальная камізэлька.

Сіротамі без маці засталіся чацвёра дзяцей.