Сябры КХП-БНФ ужо адзначылі Дзень Волі ў Мінску

Сябры і прыхільнікі Кансерватыўна‑Хрысціянскай Партыі — БНФ ужо адзначылі Дзень Волі. Увечары 24 сакавіка яны сабраліся каля помніка Янку Купалу. Больш за пяцьдзесят чалавек прышлі з кветкамі, бел‑чырвона‑белымі сцяжкамі і стужкамі. Яны спявалі беларускі гімн "Магутны Божа", усклалі да помніка кветкі.

За акцыяй назіралі шматлікія супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў, але затрыманняў не было, інфармуе "Наша ніва".