Сядзіба БНФ пацярпела ад хуліганаў?

Зранку 18 студзеня мінакі ўбачылі выбітыя шыбы ў штаб-кватэры Партыі БНФ і сляды ад пабітых яек на сценах дома па праспекце Машэрава, 8 у Мінску. Ніякіх надпісаў няма, адзначае "Беларускі партызан". Сама сядзіба пакуль зачыненая, таму атрымаць якую-небудзь інфармацыю ад кіраўнікоў партыі БНФ пакуль не ўдалося.

Нагадаем, што па суседстве з сядзібай БНФ знаходзіцца Акадэмія міліцыі. Штаб-кватэра апазіцыйнай партыі неаднойчы зазнавала атакі хуліганаў. Найчасцей яны абмяжоўваліся разнастайнымі надпісамі на сценах дома і дзвярах. Ніводнага разу міліцыянты не выявілі вінаватых.