Сямейка Осбарнаў – у новым Тэле-шоў

Озі, Шэран, Джэк і Келі Осбарны вяртаюцца на тэлеэкран, паведамляе imdb.com. Члены сям'і Осбарнаў атрымалі прапанову ад тэлекампаніі Fox Network зрабіць новае шоў, якое будзе адрознівацца па змесце ад знакамітай “Сямейкі Осбарнаў”. Серыя перадач, якая пакуль не мае назвы, будзе складацца з камедыйных скетчаў, што размяжуюцца музычнымі нумарамі. Таксама ў новым шоў мяркуецца ўвесці рубрыку “Осбарны сустракаюць Осбарнаў”, у якой гасцямі будуць цёзкі зорнай сям'і. Як паведамляе Daily Variety, тэлешоў з'явіцца на экранах бліжэй да Каляд.

Нагадаем, што ўпершыню сямейства Осбарнаў знялося ў аднайменным рэаліці-шоў у 2002 годзе на канале MTV.

Фота: www.ozzkill.narod.ru