Сямігадовы хлопчык пайшоў на рыбалку і патануў у канаве

Як паведамляе прэс-служба МНС, сямігадовы хлопчык збіраўся рыбачыць адзін. Падчас лоўлі рыбы ён зваліўся ў копанку. Дзеці, якія былі побач, паведамілі пра здарэнне бацьку хлопчыка. Той прыбег на месца, выцянуў з вады сына і спрабаваў яго рэанімаваць.

Работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі хлопчык быў дастаўлены ў Калінкавіцкую раённую бальніцу, дзе памёр.

Фота — Flickr.com