Сярдзючка прагаласавала б за Калдуна
На пытанне ўкраінскіх журналістаў: каму б падчас
галасавання на “Еўрабачанні” аддала свой голас Верка Сярдзючка – дырэктар “Театра
Данилко” Ігар Клінкоў адказаў: “Ён асабліва
нікога не ведае. Падабаюцца і дзяўчынкі з расійскага гурта “Серебро”, і беларус
Дзіма Калдун”.
Па словах спадара Клінкова, за конкурсам
Андрэй Данілка сочыць уважліва, але сам ніколі не галасуе, бо “не ўмее
адпраўляць SMS-кі”.
У Хельсінкі разам з Веркай Сярдзючкай адправяцца
мэнэджэры артыста, стыліст Анжэла Лісіца і візажыст Андрэй Юдзін. Творчы
калектыў, акрамя самога спадара Данілка, складаецца з трох бэк-вакалістаў і
двух удзельнікаў балета.
Андрэй Данілка выстаўляў сваю кандыдатуру
на “Еўрабачанне” тры гады запар. Сёлета ён, нарэшце, перамог у нацыянальным
адборачным конкурсе пасля таго, як Сярдзючка і яе трупа выканалі “песню-вінегрэт”
з набору нямецкіх, ангельскіх, рускіх і ўкраінскіх слоў.