Сярэднегадавы курс долара на 2010 год запланаваны на ўзроўні 3 100 рублёў
Такая лічба закладзеная ў праекце бюджэту на наступны год. Пра гэта паведаміў дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў.
Паводле яго слоў, закладзеныя на 2010 год параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і праект бюджэту дазваляюць зрабіць выснову, што "дэвальвацыі, здаецца, не будзе", інфармуе БелаПАН.
Як паведамлялася раней, дырэктар Еўрапейскага дэпартамента Міжнароднага валютнага фонду Марэк Белька 26 жніўня па выніках перамоў ва ўрадзе Беларусі заявіў, што МВФ не бачыць неабходнасці ў правядзенні чарговай дэвальвацыі рубля "у агляднай будучыні".